0 Aufrufe0 Kommentare
Зорка Венера (Па вершах Максіма Багдановіча) Akkorde
Tonart
Schrift
Scrollen3
D7 Gm Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Gm7 A7 A Dm Сьветлыя згадкi з сабой прывяла... F E7 Помнiш, калi я спаткаўся з табою, A Dm Зорка Венера ўзышла. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное i зорку шукаў. Цiхiм каханьнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Буду ў далёкім краю я нудзіцца, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, – у расстаньні Там зь ёй зьліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханьне, Глянь іншы раз на яе...
Kommentare 0
Noch keine Kommentare — sei der Erste.